Отправка жалобы
Пожалуйста, сообщите нам причину, по которой страница https://top100vk.com/group/88638271/ должна быть проверена.
Нет ограничений
открытое
Сообщество не верифицировано администрацией ВКонтакте
У сообщества нет огня Прометея
88638271
rp_kamianica
Экапаселішча "Камяніца" / Экопоселение "Каменица
Мы - супольнасьць экасядзіб, родавых маенткаў, якія разьмяшчаюцца ў межах дзьвюх весак - Камяніца і Чухны, аддаленых недзе на 1 км. Наш галоўны аб'ядноўваючы фактар - жаданьне жыць бліжэй да прыроды, весьці экалягічны, пермакультурны вобраз жыцьця, стварыць лепшую прастору для роста, разьвіцьця і рэалізацыі нашых дзетак і нас разам зь імі. Паселішча ўтвараецца ў маляўнічай узгоркавай мясцовасьці з лясамі, лугамі і паплавамі, рассечанымі звілінамі ручаінаў, парослых вербамі, з багатым расьлінным і жывёльным сьветам – пабачыць дзікоў, казуль, ласеў, лісіц, зайцоў і разнастайных, у тым ліку, рэдкіх птушак можна літаральна каля хаты, паблізку ёсьць нават воўкі. Недалёка досыць вялікае крэўскае вадасховішча (1-3 км), барунскія кар'еры (8 км) з празрыстай вадой. Мясцовасьць гістарычная – зусім побач цэнтар мінуўшчыны - Крэва з руінамі замка пачатка XIV ст., недалёка Гальшаны, Баруны і іншыя славутыя мясьціны, па навакольлі шмат дзотаў першай сусьветнай вайны. Навакольныя вёскі невялікія, шмат хутароў. Вёскі Камяніца і Чухны жывыя, у Камяніцы ўзімку недзе 20 дамоў жылых, у Чухнах больш дачнікаў. Дарогу ў вёсках чысьцяць рэгулярна. Садок, школа, пошта, банк, амбулаторыя, крамы і інш. есьць у Крэва (дзяцей з весак возіць школьны аўтобус). У вёсках ёсьць стацыянарныя тэлефоны, на якія можна падключаць інтэрнэт праз ByFly. Праз Крэва ходзіць некалькі (мікра)аўтобусаў, а таксама рэгулярна езьдзяць прыватныя маршруткі. У весках ёсьць мясцовыя маладыя сем'і з малымі дзецьмі. . У бліжэйшых нашых плянах ладзіць разам пермакультурныя, бізнэсовыя і сацыяльныя праэкты: стварыць дэманстрацыйную пермакультурную пляцоўку з замкненым цыклам, стварыць хатні сад-школу, стадыен з дзіцячай пляцоўкай, вадасховішча на базе ручаін, ладзіць разам традыцыйныя беларускія сьвяты, праводзіць семінары па пермакультуры, традыцыйных рамествах, наладзіць загатоўку і продаж зелак (траў), на базе паселішча стварыць IT кампанію. Мы будзем радыя бачыць усіх, хто падзяляе нашы погляды, хоча далучыцца да нейкіх напрамкаў нашай дзейнасьці, а асабліва сем'і з дзеткамі. +375-29-568-24-95 Кася Панкевіч, +375-29-777-28-55 Сяржук Панкевіч, +375-44-725-98-03 Ігар Хвашчэўскі (па пытаньнях экафермы, прадукцыі і пермакультуры) На момант ліпеня 2015 у паселішчы 8 сем'яў з 12 дзецьмі: 3 сям'і ў в. Камяніца і 5 ў в. Чухны. Зімавалі дагэтуль 3 сям'і: 1. Сяржук і Кася Панкевічы з двугадовым сынам Алесем. Пражываем тут з восені 2010 года. На дадзены момант сядзіба складаецца з дзьвюх суседніх вясковых хат-хутара на ўскрайку Камяніцы. У першай жылой хаце намі зроблены ўсе гарадзскія камунікацыі і працягваецца рамонт, у другой робіцца лазьня з гасьцявым домам і плянуецца дзіцячы садок на першы час. Мы абодва праграмісты, але Кася цяпер займаецца гаспадаркай (агарод, сад, цяпліца, козы, сабака, каты) і сынам, рукадзельем, традыцыйнымі рамествамі, а Сяржук праграмуе і арганізоўвае IT кампанію, а таксама займаецца будоўляй. 2. Ігар і Ганна Хвашчэўскія з 8цігадовай дачкой і 4хгадовым сынам. З 2011 на ўскрайку Чухнаў (у бок Камяніцы) у арандаваным фермерскім доміку ладзіць экаферму. Арандуе 34 га зямлі (выкарвстоўваецца пакуль часткова). Займаецца вырошчваньнем экапрадукцыі: гародніны, зеляніны, выганкай цыбулі на зеляніну ў цяпліцах, маштабна закладае ягаднікі, займаецца вермікультываваньнем (біягумус), аднаўленьнем глебы, гадуе коз, кур, плянуе завесьці гусей, авечак. Супрацоўнічае з экаарганізацыямі, інвестарамі, мае сертыфікаты і праходзіць еўрапейскую сертыфікацыю. 3.Андрэй і Натальля Кісель-Загаранскія з дзьвюмя дачкамі 5 год і 6 месяцаў. Андрэй - бізнэсоўца. Арганізуе бізнэс і ў весцы. Жывуць з 2014 на ўскрайку Камяніцы (у бок Чухнаў). Далей глядзіце ў абмеркаваньнях і ў альбомах. Наша анкета http://ecoby.info/poselenies/kamjanca
публичная страница
16+
Публичная страница
ограниченная
не указан
Сайт TOP100VK.COM НЕ собирает и НЕ хранит данные. За достоверность информации сайт ответственность не несет.
Пожалуйста, сообщите нам причину, по которой страница https://top100vk.com/group/88638271/ должна быть проверена.