Отправка жалобы
Пожалуйста, сообщите нам причину, по которой страница https://top100vk.com/group/198571991/ должна быть проверена.
Нет ограничений
открытое
Сообщество не верифицировано администрацией ВКонтакте
У сообщества нет огня Прометея
198571991
parafia_sw.michail_archaniel
ПАРАФІЯ СВ. МІХАЛА АРХАНЁЛА - СМАРГОНЬ. АФІЦЫЙНА
Бог вас бачыць!😇
Смаргонь вядома з XV ст. як мястэчка Дэшпат-Зяновічаў у Ашмянскім павеце Вялікага Княства Літоўскага. У 1628 г. яна перайшла да Радзівілаў, а з 1805 г. ёй валодалі Пшэздзецкія. Як парафія ўваходзіла ў склад Ашмянскага дэканата Віленскай дыяцэзіі. Да Першай сусветнай вайны парафіі на тэрыторыі Смаргонскага р-на ўваходзілі ў Ашмянскі і Свірскі дэканаты Віленскай дыяцэзіі. З 1991 г. Смаргонь – цэнтр аднайменнага дэканата новаўтворанай Гродзенскай дыяцэзіі з 8 парафіямі: Вішнева, Войстам, Данюшава, Жодзішкі, Крэва, Нястанішкі, Смаргонь і Солы. Яшчэ ў 1503 г., па фундацыі тагачаснага ўладальніка мястэчка Юрыя Іванавіча Зяновіча, у цэнтры Смаргоні, на беразе ракі Оксна, на месцы, дзе былі могілкі, быў пабудаваны драўляны касцёл, асвечаны пад тытулам св. Міхала Арханёла і Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі. Сын фундатара, таксама Юрый Зяновіч, у 1524 г. фундушам ад 24 сакавіка ўпасажыў альтарыю св. Ганны і св. Станіслава. У сярэдзіне XVI ст. пры касцёле дзейнічалі ўжо 3 альтарыі. † Аднак унук фундатара, Юрый Мікалаевіч, перайшоў у кальвінізм і ў 1552 г. на месцы касцёла распачаў будаваць мураваны кальвінскі збор у стылі рэнесанс, дзе з часам і быў пахаваны. Па іншых звестках, кальвінскі збор пабудаваў у 1611 г. ягоны сын Крыштаф. Так ці інакш, але сын Крыштафа, Мікалай Багуслаў, вярнуў род Зяновічаў ва ўлонне каталіцкай веры, а былы збор у 1617 г. пераўтварыў у касцёл. Соф’я, сястра Мікалая Багуслава, пасля смерці брата давершыла абсталяванне касцёла, які цяпер кансэкравалі пад тытулам Найсвяцейшай Тройцы. Пра гэтыя падзеі сведчыў надмагільны камень у святыні з 1606 г. з надпісам па лаціне: “Jehova. In te Domine speravi et non confundar in aeternum. Chr. Zenow”. У 1655 г. святыня была значна пашкоджана маскоўскімі войскамі. Парафіяльны шпіталь фундаваў кс. Юзаф Барташэвіч, дзейнічала пры касцёле і парафіяльная школа. Захаваўся таксама старажытны будынак драўлянага касцёла, з якога, пасля вяртання святыні католікам, зрабілі капліцу на могілках. Да смаргонскай парафіі належалі капліца ў Залессі і філія ў Цыцыне. Таксама ў спісе капліц адзначаецца збудаваная ў 1786 г. капліца ў самой Смаргоні ва ўладаннях Макавецкага. Святыня ўяўляе сабой крыху выцягнуты па падоўжанай восі васьмігранны цэнтрычны двух’ярусны аб’ём малітоўнай залы пад шатровым дахам (таўшчыня сцен – да 3,5 м). Галоўны ўваход пазначаны двух’яруснай (васьмярык на чацверыку) вежай-званіцай, куды вядзе кручаная лесвіца, прыбудаваная ў месцы злучэння вежы і асноўнага аб’ёму. Другі ярус малітоўнай залы дэкарыраваны пілястрамі і характэрнай рэнесанснай аркатурай з гіркамі. Інтэр’ер перакрыты сферычным купалам з фрэскамі. Для хораў прыстасаваны другі ярус вежы, пад залаю размешчана крыпта. У 1863 г. тагачасны пробашч кс. Залескі аднавіў (верагодна, адбыўся значны рамонт) святыню, але пасля паражэння паўстання К. Каліноўскага касцёл быў зачынены і ў 1866 г. перароблены пад праваслаўную царкву: вежа была паніжана да двух ярусаў і перабудавана ў рэтраспектыўна-рускім стылі, над паўсферычным бляшаным купалам залы з’явіўся васьмігранны драўляны барабан пад цыбулепадобнай галоўкай. Была знішчана і капліца на могілках, а могілкі з таго часу сталі супольнымі і для католікаў, і для праваслаўных. Доўгі час смаргонскія католікі не мелі ўласнай святыні. Аднак, як толькі з’явіўся талерантны маніфест 1905 г., адрадзілася і смаргонская парафія. У 1911 г. на рагу Мінскай і Вілейскай вуліц намаганнямі кс. Станіслава Кліма і кс. Юстына Пятранаса быў пабудаваны новы манументальны цагляны касцёл у неараманскім стылі. Новазбудаваную святыню асвяцілі пад старым парафіяльным тытулам св. Міхала Арханёла. Гэта была дзвюхвежавая трохнававая базіліка з трансептам. Амаль трыццаціметровыя чатырох’ярусныя вежы, квадратныя ў сячэнні, былі завершаны шматграннымі шатрамі. На адной з іх планавалася ўсталяваць гадзіннік, а ў другой зрабіць званіцу. На жаль, у час Першай сусветнай вайны новы касцёл быў дашчэнту зруйнаваны. Сёння на гэтым месцы стаіць жылы дом. У 1920 г. ста
публичная страница
16+
Религия
ограниченная
не указан
Сайт TOP100VK.COM НЕ собирает и НЕ хранит данные. За достоверность информации сайт ответственность не несет.
Пожалуйста, сообщите нам причину, по которой страница https://top100vk.com/group/198571991/ должна быть проверена.