Отправка жалобы
Пожалуйста, сообщите нам причину, по которой страница https://top100vk.com/group/41192073/ должна быть проверена.
Нет ограничений
открытое
Сообщество не верифицировано администрацией ВКонтакте
У сообщества нет огня Прометея
41192073
bologna_by
Грамадскі Балонскі камітэт
29 лістапада 2011 г. Міністэрства адукацыі Беларусі накіравала ў Балонскі сакратарыят пакет заявачных дакументаў. 12 снежня беларуская заяўка разглядалася Балонскай працоўнай групай, якая рыхтавала сваё заключэнне і рэкамендацыі для саміту міністраў адукацыі краін, якія ўдзельнічаюць у Балонскім працэсе. Прадстаўнікі экспертнай супольнасці і шэрагу грамадскіх арганізацый Беларусі прынялі рашэнне заснаваць грамадскі Балонскі камітэт з мэтай падрыхтоўкі альтэрнатыўнага дакладу і распрацоўкі дарожнай карты інтэграцыі беларускай вышэйшай адукацыі ў Балонскі працэс. Як вынік, на саміце, які адбыўся 26-27 красавіка 2012 гады ў Бухарэсце, было прынята рашэнне адмовіць Беларусі ў далучэнні да Балонскага працэса і да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі да наступнага саміта. Інтэграцыя Беларусі ў Еўрапейскую прастору вышэйшай адукацыі магла б стаць унікальным шанцам для рэфармавання нацыянальнай сістэмы адукацыі, яе інтэрнацыяналізацыі і лібералізацыі. Аднак беларускія ўлады не хаваюць свайго намеру абмежавацца, у лепшым выпадку, толькі касметычнымі зменамі, якія не закранаюць рэальных прычынаў нізкай эфектыўнасці беларускай вышэйшай школы. Тым больш, у планах уладаў няма намераў адмовіцца ад палітычнай інструменталізацыі вышэйшай адукацыі для пераследу апанентаў рэжыму. Удзел рэктараў беларускіх універсітэтаў у рэпрэсіях супраць студэнтаў і выкладчыкаў ужо прывяло да таго, што пяць кіраўнікоў беларускіх вну патрапілі ў спіс асобаў, якім забаронены ўезд у ЕС. Гэта акалічнасць ставіць пад пытанне перспектывы хуткага ўступа нашай краіны ў Балонскі працэс. Але апроч недапушчальнай палітычнай інструменталізацыі вну на шляху да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі стаяць і іншыя заганы беларускай вышэйшай школы, якія відавочна супрацьпастаўляюць беларускую адукацыю фундаментальным каштоўнасцям і прынцыпам еўрапейскага акадэмічнага жыцця. У сувязі з гэтым, прадстаўнікі экспертнай супольнасці і шэрагу грамадскіх арганізацый прынялі рашэнне заснаваць Балонскі камітэт з мэтай дапамагчы выпрацаваць для нашай краіны дарожную карту інтэграцыі беларускай вышэйшай адукацыі ў Балонскі працэс. Камітэт спадзяецца, што адбыўшыся саміт абумовіў уступленне Беларусі ў Балонскі працэс правядзеннем шэрагу рэформаў і, першым чынам, адмовай ад выкарыстання вышэйшай школы ў якасці прылады палітычных рэпрэсій. Камітэт адкрыты для далучэння да яго ўсіх, хто падтрымлівае такі сцэнар далучэння Беларусі ў Балонскі працэс. Па пытаннях, звязаных з ініцыятывай па стварэнні грамадскага Балонскага камітэта, пішыце на balonski.kamitet@gmail.com.
публичная страница
16+
Университет
ограниченная
http://www.bolognaby.org/
Сайт TOP100VK.COM НЕ собирает и НЕ хранит данные. За достоверность информации сайт ответственность не несет.
Пожалуйста, сообщите нам причину, по которой страница https://top100vk.com/group/41192073/ должна быть проверена.